Дзелавая гульня “Беларусь і свет” — 9 класс

Мэта: вучань развівае мысленне, умее параўноўваць, абагульняць, рабіць высновы асноўнага матэрыялу па гісторыі Беларусі.

Задача: паглыбіць і замацаваць веды вучняў, развіваць цікавасць да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны.

Забеспячэнне: «Партрэты дзеячаў культуры», матэрыял па гісторыі Беларусі (дапамога для падрыхтоўкі да экзамену). Выстава кніг па гісторыі Беларусі.

Ход урока

Настаўнік знаеміць з тэмай і мэтай урока. Вучні дзеляцца на дзве каманды. Кожная каманда прыдумвае назву і візітку. Некалькі вучняў уваходзяць у журы.

 1-я каманда «Вандроўнікі»

2-я каманда «Нашчадкі»

I. конкурс  «Размінка»     (1 бал за дату)

Вучні задаюць адзін аднаму пытанні па датам: (карткі з заданнямі рыхтуюць дома)

1 студзеня 1919 г.                               1 верасня 1939 г.
17 верасня 1939 г.
                               2 верасня 1945 г.
22 чэрвеня 1941 г.                                3
ліпеня 1944 г.
9 мая 1945 г.                                         2 верасня 1945 г.

 II. конкурс  «Знайдзі памылку»     (6 балаў)

Вучням прапаноўваецца тэкст, яны за некалькі хвілін павінны падкрэсліць памылку.

Беларусізацыя

Беларусізацыяй завецца палітыка афіцыйных уклад, якая садзейнічала нацыянальна — культурнаму будаўніцтву Беларусі ў перыяд 1924- 1939гг. Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнню беларускай нацыі, культуры, школы, мрвы. Дзяржаўнымі былі абвешчаны адразу чатыры мовы — беларуская, руская, украінская і яўрэйская. На усіх гэтых мовах друкаваліся газеты, часопісы, былі адкрыты школы, аднак навучанне пераважна ішло на беларускай мове. К 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання.

Беларусізацыя спрыяла стварэнню сістэмы вышэйшай адукацыі. У 1921 г. быў адкрыты Беларускі Дзяржаўны універсітэт (БДУ), яго першым рэдактарам быўУ.Пічэта; сельгасакадэмія ў Горках, педагагічны інстытут у Мінску г.д. Інстытут беларускай культуры ў 1929г. быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР (першы прэзідэнтЗ. Жылуновіч). Беларусізацыя значна паўплывала на развіццё беларускай літаратуры (М. Чачот, М. Лынькоў, К. Чорны), гісторыі (В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі) і усей культуры увогуле. Узмацнілася нацыянальная самасвядомасць беларусаў

Нашчадкі

  1. Сход дарослых мужчын горада  (веча)
  2. Першы князь ВКЛ (Міндоўг)
  3. Месца збору даніны (пагост)
  4. Прадпрыемства, заснаванае на падзеле ручной працы (мануфактура)
  5. Перадача маёмасці з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную (нацыяналізацыя)
  6. Грунвальдская бітва (1410)
  7. Барацьба супраць захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі (партызанская)
  8. Беларус, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна (Цуба)
  9. Аўтар славутага крыжа Е. Полацкай (Л. Богша)
  10. У выніку якой карацельнай аперацыі былі спалены вёскі раёна («Балотная ліхаманка»)
  11. Пераўтварэнне, змены ў грамадска-палітычным жыцці (рэформа)
  12. Памілаванне, дарэнне віны (амністыя)
  13. Абясцэньванне папяровых грошай (інфляцыя)
  14. «Вялікі ордэнаносец» савецкіх часоў (Брэжнеў)
  15. Форма дзяржаўнага утварэння, пры якой некалькі дзяржаў аб’ядноўваюцца і ствараюць адну дзяржаву (федэрацыя)

Вандроўнікі

  1. Першы князь Полацкай зямлі (Рагвалод)
  2. Дзяржаўны герб ВКЛ (Пагоня)
  3. Малюнак на тынкоўцы (фрэска)
  4. Панская гаспадарка, прадукцыя якой ішла на продаж (фальварак)
  5. Аб’яднанне дзвух дзяржаў пад уладай аднаго правіцеля (унія)
  6. Першы падзел РП (1772г.)
  7. Чалавек, які супрацоўнічае з ворагамі сваёй радзімы ў час яе акупацыі (калабарацыяніст)
  8. Каго называюць героем трох народаў  (Т. Касцюшку)
  9. Карэнны пералом у грамадска-палітычным жыцці (рэвалюцыя)
  10. Абарону якога беларускага горада апісаў у сваім рамане Сіманаў (Магілева, раман «Жывыя і мертвыя»)
  11. Каго называлі «Бацька Мінай» (Шмырава)
  12. Вайна унутры краіны (грамадзянская)
  13. Штаб-кватэра ААН (Нью-Йорк)
  14. Правадыр усіх часоў і народаў (Сталін)
  15. Аднаўленне ў ранейшых правах, вяртанне добрага імя беспадстаўна абвінавачанай асобе (рэабілітацыя)

III . конкурс «Чорная скрынка»     (1 бал)

Нарадзіўся ў сям’і малазямельнага селяніна-лесніка. Адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, класік беларускай літаратуры. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Несвіжы. Працаваў настаўнікам пачатковых школ.

Які псеўданім узяў сабе гэты пісьменнік? (Колас)

IV. Конкурс «Гістарычны партрэт»     (1 бал)

(Каманды адказваюць пісьмова)

— Гэты дзеяч  напісаў і  надрукаваў «Буквар  языка  славенскага».  Яго сапраўднае імя С. Сімяновіч.

(Асоба С. Полацкага)

— Пра якога рэлігійнага дзеяча расказваецца ў наступным урыўку:

«Пасля ж прагнучы подзвігаў большых, увайшоў шчасны ў слуп і жыў нейкі час пустэльнікам, яшчэ болей працуючы ў посце і малітвах і выклаў ён шмат Боскіх пісанняў, і набыў славу вялікую па ўсім краі».

(К. Тураўскі) 

— Пры ім адбылося аб’яднанне беларускіх зямель ў ВКЛ, замацаванне за ім тытула «Вялікі князь літоўскі і рускі», перанос сталіцы ВКЛ.

(Гедымін) 

— Знакаміты палітычны дзеяч Беларусі, канцлер ВКЛ, адзін з рэдактараў Статута ВКЛ 1588.

(Леў Сапега)

 V. конкурс «Даты, падзеі, людзі»                           (2 бала)

Навядзі парадак, адказ пісьмовы

НАВЯДЗІ ПАРАДАК

1918            Другое  абвяшчэнне БССР
1921            Абвяшчэнне БССР
1919            Уваходжанне Зах. Беларусі да Польшчы
1920            Абвяшчэнне незалежнасці БНР

Ю. Тарыч       “Міхась Падгорны”

Я.Цікоцкі       “Машэка”

М. Крошнер    “Лясная быль”

Я. Міровіч      “Салавей”

1921                  Адкрыццё беларускай дзяржаўнай бібліятэкі

Стварэнне Інстытута беларускай культуры

Адкрыццё Беларускага Дзяржаўнага універсітэта

I. Лангбард        Аўтар «кароткіх нарысаў гісторыі Беларусі»

Архітэктар Дома Урада ў Мінску

Аутар Дзяржаўнага гімна БССР


— Хто такая князёўна, якая мела тры імёны? Якія? (Рагнеда, Гарыслава, Анастасія)

Славу ткалі гады

На крывіцкай зямлі

Панавалі

У шчасце і згода…

У хмарах сваіх

На пацеху ўсім

Вырастала

Дачка Рагвалода

Залацістыя косы

Ёй сонца дало,

Дало неба ёй

Сінія вочы,

На квяцістым лугу

За вішнёвым сялом

Дала лілія

Стан дзявочы.

Навучыла жыццё

Волю светлую піць

I ніколі

Не знацца з прымусам.

Навучыла зямля,

Як радзіму любіць

Як любіць крывічам беларусаў.

VI. ЗАДАННЕ на картках                    (5 балаў)

А). “Савецкая Беларусь у 20 гады

тарыч                                                                          ігнатоўскі

сакалоўскі

галубок                                                                     п і чэт

 

  • Першы рэктар БДУ

 

  1. Гэты чалавек быў рэжысерам першага беларускага фільма «Лясная быль»
  2. Пісьменнік, драматург кіраўнік беларускага Дзяржаўнага вандроўнага тэатра
  3. Старшыня Інкультбелта, народны камісар асветы БССР
  4. Аўтар Дзяржаўнага Гімна БССР

 Б). Нямецка-фашысцкая акупацыя БССР

 Талаліхін                                                          Гаўрылаў

Паўлаў

Гастэла                                                              Гаўрылаў

 

  • Адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў тры тараны і застаўся жывы.

 

  1. Ураджэнец Беларусі, камандзір эскадрылі накіраваў палаючы самалёт на калону нямецкай тэхнікі пад Радашковічамі.
  2. Герой Савецкага Саюза, камандзір Зах. BA.
  3. Адзін з герояў Брэсцкай крэпасці, які кіраваў абаронай Усходняга форта.
  4. Лётчык, ураджэнец Беларусі, які ў ходзе бітвы пад Масквой здзейсніў першы ў гісторыі начны таран.

 VII. конкурс  Алфавіт                  (1 бал за кожнае паняцце)

Вучні запісваюць паняцці, падкрэсліваюць тыя, якія адносяцца да гісторыі савецкага часу.

VIII. конкурс  Пытанні па гісторыі Беларусі

                                                        (1 бал за кожны правільны адказ)

Адказваюць вусна.

Пытанні па гісторыі Беларусі

Сход дарослых мужчын  (веча)

Месца збору даніны  (пагост)

Малюнак на тынкоўцы  (фрэска)

Паселішча гараджан  (пасад)

Сталіца ВКЛ  (Навагрудак, Вільня)

Дзяржаўны герб ВКЛ  (Пагоня)

Грунвальдская бітва  (1410)

Першыя ўспаміны аб Мінску (1067)

Перанёс сталіцу ВКЛ ў Вільнюс  (Гедэмін)

Першы князь Полацкай зямлі  (Рагвалод)

Каго называюць героем трох народаў  (Касцюшку)

Адсутнасць улады, беспарадак  (анархія)

Увод войск на чужую тэрыторыю  (акупацыя)

Звычаі, якія перадаюцца ад аднаго пакалення, да другога  (традыцыя)

Панская гаспадарка, прадукцыя, якой ішла на продаж  (фальварак)

Прадпрыемства, заснаванае на падзеле ручной працы  (мануфактура)

Каранны пералом у грамадска-палітычным жыцці, пераход ад старога да новага  (рэвалюцыя)

Пераўтварэнні, змены ў грамадска-палітычным жыцці  (рэформа)

Вайна ўнутры краіны  (грамадзянская)

Аб’яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян ў буйныя калектыўныя гаспадаркі  (калектывізацыя)

 IX. Чорная скрынка           (2 бала)

Адзіны паэтычны зборнік, які дазволіў паэту заняць пачэснае месца сярод класікаў беларускай літаратуры. Мае сувязь з купалаўскім святам  (Вянок)

 X. Літаратурны                (1 бал)

— Каму прысвечаны гэтыя радкі?

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока

Тым, хто імкнуўся до кнігі;

Свяціла, як зорка…

Мове одзіной, дзяршаво

Шчэ толькі злучоецца –

Свет нос прымоў, як народ,

По одной полачанцы

( Е. Полацкай)

-Якая падзея адбылася ў 1967 г.?

«На Нямізе головы сцелюць снапамі,харалужнымі малоцяць цапамі;

Жыццё кладую на таку злюцела

Веюць душу ад цела,…»

-3 іменем якога полацкага князя звязханы гэтыя звесткі?     (У. Чарадзея)

 XI.   «Пытанні — замарочкі»   (1 бал)

  1. Калі б вас запыталі аб ролі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, што б вы перш за ўсё адзначылі?
  2. Што такое план «Барбароса». Чаму ён так названы?
  3. Як вы растлумачыце той факт, што ў 1932 для ўсіх грамадзян БССР былі ўведзены пашпарты, а вось калгаснікі іх не атрымалі?
  4. Саветы, якія з’яўляліся афіцыйнымі органамі ўлады на Беларусі, гісторыкі называюць уладай без улады. Паспрабуўце растлумачыць такую назву.
  5. Як бы вы маглі растлумачыць той факт, што сярэдняя агульнаадукацыйная школа мела ў БССР, як і ва ўсім СССР палітэхнічную спецыялізацыю?

  Журы падводзіць вынікі конкурса.

 Рэфлексія. Вучні ацэньваюць сваю працу на уроку.

Хто працаваў лепш за ўсіх?

Якія пытанні вызвалі цяжкасці?

Ці задаволены вы сваёй працай на ўроку?